ЖыткавiчыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Інфармацыя аб горадзе і раёне Герб Жыткавічаў уяўляе сабою чырвоны «гішпанскі» шчыт, які перасякае срэбны хвалісты пояс, над ім срэбная эмблема «Сестрынец»: срэбная страла з раздвоеным тронкам, перасечаная крыжом. Сучасныя Жыткавічы згадваюцца ў гістарычных крыніцах яшчэ ў якасьці вёскі былога Слуцкага княства. Першымі вядомымі ўладальнікамі гэтай вёскі былі Кучукі або Сестрынцэвічы, якія карысталіся гербам «Siestrzeniec». Ён і быў абраны ў якасьці знака гістарычнага мінулага Жыткавічаў. Хвалісты срэбны пояс сымбалізуе раку Прыпяць, якой прыналежыць выключная роля як у гісторыі, так і ў сёньняшнім жыцьці і саміх Жыткавічаў, і ўсяго Жыткавіцкага раёну.
Кароткія гістарычныя звесткі. Жыткавічы ўпершыню згадваюцца ў Мэтрыцы Літоўскай у 1500 годзе ў складзе Вялікага княства Літоўскага, а потым Рэчы Паспалітай. Тут разьмяшчаўся маёнтак Ожарынскіх, дзейнічала Сьвятатроіцкая царква. Затым беларускія землі ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі (1793). Ужо тады ў Жыткавічах налічвалася 79 двароў, праходзіў гасьцінец Мазыр—Давыд-Гарадок, дзейнічала паштовая станцыя. З 1795 па 1924 г. Жыткавічы былі цэнтрам воласьці ў Мазырскім павеце Менскай губэрні. У склад воласьці ўваходзіла 13 паселішчаў. Насельніцтва маёнтку займалася ў асноўным сельскай гаспадаркай, бортніцтвам. З будаўніцтвам у 1886 годзе Палескай чыгункі (Лунінец-Калінкавічы), якая пралягала празь мястэчка Жыткавічы, тут стала разьвівацца прамысловасьць. Яна была прадстаўленая прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны й прадукцыі сельскай гаспадаркі. З гэтага часу вёска пачала вылучацца як самая вялікая ў акрузе. Ужо ў пачатку 20 стагодзьдзя Жыткавічы па колькасьці насельніцтва абышлі старажытны Тураў. 17 ліпеня 1924 годзе Жыткавіцкая воласьць была перайменаваная ў Жыткавіцкі раён. Да 193 7году Жыткавічы заставаліся мястэчкам, а з 27 верасьня 1938 году атрымалі статут гарадзкога пасёлка, і на той час у ім пражывала 4,3 тыс. чалавек. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала патрыятычнае падпольле. У баях за вызваленьне пасёлка загінулі 139 ваяроў, яны пахаваныя ў братэрскай магіле ў сквэры. З 1971 году Жыткавічы атрымалі статут гораду, сюды была ўключаная суседняя вёска Дварэц. Архітэктурная планіроўка. Дарогі дзеляць горад на 3 часткі. Сучасная забудова каменная, новыя дамы ўзводзяцца ўздоўж бульвара. Шматпавярховыя дамы пабудаваныя ў мікрараёнах «Азёрны» (пяці-, сямі- і дзевяціпавярховыя), «Усходні» (пяціпавярховыя), «Зубраня» (пяціпавярховыя) й «БМУ» (2 пяціпавярховых дома, усе астатнія двухпавярховыя). Адукацыя. У горадзе працуюць: 4 агульнаадукацыйныя школы, школа-інтэрнат, вечаровая сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, прафэсійна-тэхнічные вучылішча № 182, школа мастацтваў, спартовая школа, Дом школьнікаў, раённы й гарадзкі дамы культуры, бібліятэкі, музэй, цэнтар фальклёру, цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня й рэабілітацыі, сацыяльны прытулак. Выдаюцца газэты «Вольныя навіны» й «Новае Палесьсе». Фізічная культура, спорт і турызм. У Жыткавічах маюцца спартыўныя збудаваньні й пляцоўкі:
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |