ЖыткавiчыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSРаспачалі збор падпісаўГрамадскасьць горада Жыткавічы распачала збор подпісаў супраць распрацоўкі радовішчаў бурага вуглю, якое мае адбыцца ў хуткім часе на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну.На дадзены момант сабрана блізу 100 подпісаў. Подпісы збіраюцца пад зваротамі да галоўнага рэдактара дзяржаўнай газэты “Рэспубліка”, а таксама да кіраўніка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Харужыка Л. І. і главы адміністрацыі Гомельскай вобласті Якабсона. У зваротах, маючая адбыцца распрацоўка бурага вуглю называецца “экалагічным бедствам”. Прывадзяцца аргументы пра эканамічную немэтазгоднасць распрацоўкі радовішчаў. Як вынікае з тэксту зваротаў, падпісанты просяц змясціць іх ліст на старонках газэты “Рэспубліка”, а таксама накіраваць яго ў Нацыянальную акадэмію навук для правядзення экалагічнай экспертызы праекта распрацоўкі бурых вуглёў у Жыткавіцкім раёне. Як распавяла актывістка збору падпісаў, жыхарака горада Жыткавічы, жыткаўчане занепакоеныя магчымым адсяленьнем у выніку будаўніцтва кар’ера па здабычы бурага вуглю, адно з радавішчаў якого знаходзяцца ўсяго ў некалькіх кіламэтрах ад гораду. Чуткі пра маючую адбыцца распрацоўку бурых вуглёў у Жыткавіцкім раёне распаўсюджваюцца сярод жыхароў ад студзеня бягучага году. Мясцовыя ўлады не ў стане кантраляваць інфармацыю па гэтаму пытанню, бо самі не валодаюць ёю. Міхал Палесскі, 27.09.2007 Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |