ЖыткавiчыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSСустрэча пачалося з прыезду міліцыянтаўУ Тураве 29 верасня адбылася першая з сэрыі сустрэч прадстаўнікоў грамадскасці з экспертамі ў межах падрыхтоўкі да грамадскіх слуханняў па праблеме распрацоўкі радовішчаў бурага вуглю маючага адбыцца на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну.Папядне местам правядзяння сустрэчы было заяўлена адно з памяшканняў у Тураўскім гарадскім Доме культуры. Але меней чым за суткі дырэктарка Дама культуры адмовіла арганізатарам з прычыны уціску на яе з боку раённага кіраўніцтва. Местам сустрэчы стала памяшканне арэндуемае грамадскім эколага-культурным аб’яднаннем “Зямля Продкаў”. Мерапрыемства пачалося з наведвання прысутных нарадам міліцыі. Пасля абяцання арганізатараў сустрэчы пра тае, што “мітынгу” не будзе, міліцыянты з’ехалі. Але прыкладна праз гадзіну вярнуліся ў іншым складзе. Капітан Орленок Віктар Часлававіч настайваў, на тым што мерапрыемства не санкцыянаванае і патрабаваў дамову арэнды памяшкання ў якім праводзілася сустрэча, збіраўся перапісаць прозвішчы прысутных. Сітуацыю выратаваў дэпутат Тураўскага гарадскага Савету дэпутатаў, Старшыня грамадскага аб’яднання “Зямля Продкаў” спадар Пятрычыц Ф.Е. патлумачыўшы сутнасць мерапрыемства ды непалітычны змест. Тым часам грамадскі экспэрт з Гомеля спадар Ільінчык Анатоль Максімавіч прафісыйны геоляг распаўвёў удзельнікам сустрэчы пра месцазнаходжаньне радовішчаў бурага вуглю ў Палескім рэгіёне, памеры запасоў і спосабы здабычы гэтага карыснага выкапня. Як стала вядома з ягонага выступу найбольшай энергетычнай эфектыўнасьцю ў нашым рэгіёне з’яўляюцца геатэрмальныя крыніцы пра выкарыстанне якіх гаворка пакуль што не вядзецца. Прамоўца распавёў наступнае. Жыткавіцкае радовішча бурых вуглёў не адзінае на Беларусі, але самае буйное і найбольш даследаванае спецыялістамі. Яно мае 5 заляжаў: Паўночнае, Паўднёвае, Коленскае, Найдянскае і Брынёўскае. Добра даследаваныя геолягамі радовішчы Жыткавіцкае, Брынёўскае і Тонежскае (Лельчыцкі раён). Запасы бурых вуглёў, пра якія вядзецца гаворка ў афіцыйным друку вельмі завышаныя, туды ўлічаныя прагнозныя паказнікі. Насамрэч пры фактычнай рапрацоўцы гатовай прадукцыі можа аказацца значна меней, чым чакалася. Метады здабычы фактычна абмежаваныя ўсяго двума. Гэта здабыча так званым карьерным спосабам, з абавязковым водапаніжэннем (адкачка вады), альбо выпальванне вуглю пад зямлёй, з наступным выкачваннем каштоўных прадуктаў падземнага пажару. Арнітоляг Павел Пінчук, прадстаўнік грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” распавёў пра біяразнастайнасць Жыткавіцкага раёну і яе каштоўнасць для развіцця экалагічнага турызму. Наступным быў даклад юрыста Грыгорыя Фёдарава з Мінску, які спецыялізуецца на прыродаахоўным заканадаўстве. Спадар Фёдараў распавёў пра дзейнае экалагічнае заканадаўства, засяродзіў увагу прысутных на нармах прадугледжаных Палажэннем пра правядзенне Ацэнкі ўздеяння на навакольнае асяроддзе. Стала вядома, што правядзенне такзванай грамадскай экалягічнай экспертызы тых ці іншых праектаў праводзіць тая структура, якая збіраецца рэалізоўваць праект. Псыхоляг Віта Філіповіч распавяла пра паводзіны прадстаўнікоў грамадскасці пры правядзенні грамадскіх слуханняў. Сутнасць паводзінаў – схіліць апанэнтаў размовы да супрацоўніцтва. А дасягаецца гэта пры дапамозе не складаных псілягічных прыёмаў. На прыканцы сустрэчы прысутныя праглядзелі сэрыю кароткіх відэафільмаў пра альтэрнатыўную энергетыку ў краінах СНГ. Адбыўся абмен думкамі пра магчымасці выкарыстання новых энергетычных тэхналёгіяў у нашай краіне. Грамадскасьць Жыткавіцкага раёну надзвычай занепакоеная маючай адбыцца ў хуткім часе распрацоўкай радовішчаў бурава вуглю, якія знаходзяцца на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну. Днямі грамадскія актывісты ў городзе Жыткавічы распачалі збор подпісаў супраць праекта здабычы бурых вуглёў. Сярод жыхароў горада ходзяць самыя неверагодныя чуткі. Адна з якіх нібыта абавязковае адсяленне жыхароў. Мясцовыя ўлады не маюць інфармацыі пра рэалізацыю праета здабычы бурых вуглёў на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну і чакаюць загадаў ад вышэйстаячых чыноўнікаў. Міхал М. Козел, Тураў, 29.09.2007 Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |