ЖыткавiчыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSПтушыны грып не знайшліНа Тураўскай станцыі кальцавання птушак Інстытута заалогіі НАН Беларусі скончаны чарговы сезон палявых даследванняў. У гэтым годзе было акальцавана 4539 асобін 42 відаў. Таксама беларускія спецыялісты –эпідэміёлагі адбіралі пробы крыві птушак на выяўленне вірусу птушынага грыпу. Носьбітаў птушынага грыпу падчас даследванняў не выявілі.Як паведаміў дырэктар станцыі кальцавання Павел Пінчук, кальцаванне у гэтым годзе доўжылася з пачатку сакавіка па сярэдзіну кастрычніка амаль без перапынку. Сярод цікавых знаходак – злоўленыя ўпершыню побач з Туравам рэдкія для Беларусі пясочнік ісланскі, малы грыцук, сярэдні кулён. У сваю чаргу былі злоўленыя шэсць птушак, акальцаваныя ў іншых краінах Эўропы: Швецыі, Венгрыі, Італіі, Украіне, Францыі. Тураўская станцыя кальцавання стала міжнародным цэнтрам па вывучэнню мігруючых птушак. У гэтым годзе навукоўцы з Польшчы праводзілі даследванні па вывучэнню экалогіі кулікоў. Частымі гасцямі навукоўцаў працуючых у Тураве з’яўляюцца аматары птушак з Беларусі і замежжа. Тураўская станцыя кальцавання птушак распачала сваю працу ў 1996 годзе. З таго часу кальцованне адбываецца адмысловымі кольцамі вырабленымі спецыяльна для навукоўцаў Беларусі. А. Раеўская Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |