ЖыткавiчыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSПрадпрымальнікі страйкуюць і збіраюцца на мітынг
«Сёння мы з упэўненасцю можам заявіць, што як мінімум 70% з больш як 200 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў у цэлым па краіне прыпынілі сваю працу. Па рэгіёнах, вядома, лічбы розныя. У Рэчыцы, Баранавічах, Салігорску, Берасце закрытыя амаль усе прыватныя гандлёвыя месцы. У Слуцку і Барысаве – не менш як 70% людзей не выйшлі на працу. У Менску лічба вагаецца ў межах ад 30 да 80 працэнтаў. Аўтарынак у Малінаўцы, рынкі ў Ждановічах і Уруччы амаль пустыя», – паведаміў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху краіны. Па словах Віктара Гарбачова, апошнія заявы ўлад у адрас прыватнага бізнэсу толькі аб'ядноўваюць людзей і прымушаюць дзейнічаць больш актыўна. «Улада сваімі выказваннямі і дзеяннямі толькі падштурхоўвае нас да больш актыўнага пратэста і прымушае аб'ядноўвацца. А калі, па словах спадара Тура (намеснік міністра эканомікі – заўв. Хартыі), наш страйк для ўлад не страшны, то чаму пра гэта так шмат гавораць на афіцыйным узроўні? Калі мы так мала плацім падаткаў, то чаму сёння «падаткавікі» бегаюць па рынках і дзе просяць, а дзе патрабуюць выйсці на працу?» – ставіць пытанні перад уладамі адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху краіны. Пры гэтым Віктар Гарбачоў зазначыў, што цяперашні пратэст прадпрымальнікаў – самы магутны і самы кансалідаваны за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі, што і палохае, паводле яго слоў, уладу, і прымушае яе, прынамсі, ствараць бачнасць пошуку кампрамісу. «Літаральна ўчора было заяўленае пра законе аб малым і сярэднім бізнэсе, які рыхтуецца. Да ўдзелу ў яго падрыхтоўцы афіцыйна запрошаныя незалежныя прадпрымальніцкія структуры. Але нават калі гэта будзе прымальны для нас закон, ён з'явіцца не заўтра. Таму на плошчу прадпрымальнікаў пхае сама ўлада, не пакінуўшы большасці з іх іншага выбару», – падкрэсліў Віктар Гарбачоў. Ён таксама паведаміў, што прадпрымальнікі краіны аб'ядноўваюць намаганні ў барацьбе за свае правы. Практычна ўсе прадпрымальніцкія структуры, наяўныя ў Беларусі, як агульнанацыянальнага, так і рэгіянальнага ўзроўню, прыйшлі да пагаднення аб сумеснай дзейнасці ў адстойванні сваіх інтарэсаў. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |