ЖыткавiчыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSЧаму прадпрымальнікам загадзя ня кажуць пра павышэньне падаткаў?У інспэкцыі міністэрства падаткаў і збораў па Магілёўскай вобласьці гэтае павышэньне называюць нязначным. Прадпрымальнікі ж прадракаюць пагаршэньне ўмоваў існаваньня малога бізнэсу на Магілёўшчыне.Першымі забілі трывогу ў сувязі з тады яшчэ толькі меркаваным павышэньнем адзінага падатку бабруйскія прадпрымальнікі. Яны пісьмова зьвярнуліся да старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры з просьбай не павышаць падатак. Прадпрымальнікі тлумачылі, што павышэньне падатку ў цяперашніх умовах немэтазгодна, бо зьмяніліся ўмовы працы — значнай частцы прадпрымальнікаў давялося звольніць найманых работнікаў. Акрамя таго, рост курсу эўра, да якога дапасаваны падатак, сыстэматычна павялічвае падатковы цяжар. “У выпадку павелічэньня ставак адзінага падатку будзем лічыць, што павелічэньне падатковага цяжару адбываецца насуперак пастановам ураду Беларусі пра яго зьніжэньне й што праграма зьніжэньня падатковага цяжару ня тычыцца такіх суб’ектаў гаспадараньня, як індывідуальныя прадпрымальнікі. У такім разе будзем разглядаць гэта як наўмыснае пагаршэньне ўмоваў вядзеньня бізнэсу”, — агучыла меркаваньні бабруйскіх дробных бізнэсоўцаў прадпрымальніца Алена Мядзьведзева. Высьветліць, наколькі ж павялічылася стаўка адзінага падатку, аказалася няпроста. У абласным савеце параілі зьвярнуцца ў інспэкцыю Міністэрства падаткаў і збораў па Магілёўскай вобласьці. Праект пастановы пра павелічэньне падатку распрацоўвала гэтая ўстанова. Мы заплацім падаткі, а потым, пасьля першага сакавіка нам скажуць — даплачвайце
Радые Свабода (Магілеу). Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |