ЖыткавiчыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSКітайцы хочуць выпускаць аўтамабілі ў БеларусіПра гэта заяўлена 3 красавіка ў Менску на сустрэчы членаў Беларускай навукова‑прамысловай асацыяцыі з дэлегацыяй кітайскіх аўтамабільных кампаній на чале з намесьнікам інспэктара дэпартаменту прамысловасьці Дзяржаўнага камітэту разьвіцьця і рэформы КНР Чэнь Цзяньго. Кіраўнік кітайскай дэлегацыі адзначыў: «Мы гатовы разгледзець усе прапановы беларускага боку па гандлёвым і інвэстыцыйным супрацоўніцтве». У Беларусі кітайскія прамыслоўцы шукаюць партнэраў для арганізацыі зборкі на тэрыторыі краіны легкавых аўтамабіляў. Як адзначыў прадстаўнік кітайскай аўтамабільнай кампаніі Chery Чжоў Ііньчжэ, «калі ўрады Кітаю і Беларусі падтрымаюць прапановы прамыслоўцаў, сумесныя праекты могуць быць пасьпяховымі». Ён паведаміў, што ў ходзе візыту ў Менск бізнэсмэны вывучылі аўтамабільны рынак Беларусі і лічаць яго прывабным. Паводле БЕЛТА Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |