ЖыткавiчыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSЧаму нельга «ставіць шклопакеты ў Камянецкую вежу»Пра тое, што можа зрабіць у гэткай сітуацыі свядомая грамадскасць і адказная прэса, разважалі 16 красавіка ўдзельнікі мінскай
Старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч зачытаў падрыхтаваны актывістамі арганізацыі праект «Звароту да беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці». У дакуменце пералічваецца цэлы шэраг дзяржаўных службоўцаў, якія спрычыніліся да руйнавання гістарычных каштоўнасцяў і парушэння нацыянальнага заканадаўства і міжнародных пагадненняў у гэтай галіне. Таварыства аховы помнікаў збіраецца хадайнічаць перад еўрапейскімі структурамі, каб гэтых чыноўнікаў уключылі ў спіс грамадзян Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін Еўразвязу.
У спісе апынуліся міністр культуры Уладзімір Матвяйчук, яго намеснік Уладзімір Грыдзюшка, супрацоўнік Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі, старшыня Мінгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў, а таксама старшыня Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму Віктар Нікіцін.
Аўтары звароту лічаць, што гэткія рашучыя захады цалкам апраўданыя, бо ўсе папярэднія спробы наладзіць дыялог з дзяржаўнымі ўстановамі не далі плёну. Акрамя таго, як падкрэсліваецца ў дакуменце, «У Мінску гістарычныя тэрыторыі займаюць усяго 0,3% ад агульнай плошчы, — паведаміў беларускі гісторык і журналіст Сяргей Харэўскі. — Няўжо ў нас такая кволая эканоміка, што нават гэтыя два тузіны будынкаў нельга пакінуць у спакоі ці адрэстаўраваць належным чынам? Лядовыя палацы і салюты сведчаць пра іншае. Зрэшты, заўсёды ёсць магчымасць тэрмінова звярнуцца па міжнародную падтрымку!..»
Па словах У гэткіх умовах надзвычай важная інфармацыйная падтрымка з боку адказнай прэсы, якая б сапраўды даводзіла да людзей змест нацыянальнага заканадаўства і міжнародных пагадненняў і інфармавала пра выпадкі іх парушэння. «Журналісты павінныя падзяліць адказнасць за тое, што робіцца ў нашай дзяржаве ў сферы аховы помнікаў», — зазначыў на
На яго думку, задача прэсы палягае не толькі ў тым, каб інфармаваць пра праблемы захавання гістарычнай спадчыны і змаганне за яе, але і самім папулярызаваць аб’екты гэтай спадчыны сярод сваёй аўдыторыі. Каардынатары медыякампаніі лічаць адной з галоўных задач папаўненне ведаў саміх журналістаў у гэтай галіне, і таму вялікую ўвагу надаюць
Да ўдзелу ў Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |